Сайт Дзмітрыя Карнеенкі

Вы на персанальным сайце Дзмітрыя Карнеенкі. Разважны чалавек скажа: “персанальны сайт — гэта глупства і нясціпласць”. Можа і так. Значыць, я — чалавек не надта разважны і не надта сціплы.

Але мне сайт патрэбны, каб бачыць прагрэс свайго жыцця. Навошта публічна? Не ведаю. Магчыма, гэта мая спроба справіцца з экзістэнцыяльнымі страхамі і ўсё ж “пакінуць след” у іх пераадоленні.

Тут наведвальнік пабачыць тое, кім я хацеў стаць і не стаў, а таксама — кім не хацеў стаць, але ім стаў.