Сайт Дзмітрыя Карнеенкі

Мая сям’я, калі быць шчырым, была выхаваная ў савецкай традыцыі. Так, з дзяцінства я меў сімпатыі да нацыянальных перажыванняў — і беларускіх, і габрэйскіх, — але, здаецца, яны не былі вынікам свядомага выхавання: хутчэй гэта было нешта ціхае, схаванае, убудаванае ў саму сямейную атмасферу.

Таму, будзем сумленныя, я рос у познесавецкім асяроддзі. І, на шчасце, маё ранняе юнацтва ужо прыпала на 90-я — час распаду гэтай традыцыі.

Пры гэтым апошняй адчувальнай сямейнай сувяззю з нацыянальным, верагодна, быў мой дзядуля па матчынай лініі, які памёр у 1997 годзе.

Матчына лінія

Мае дзіцячыя ўспаміны цесна звязаны з дзядулем па матчынай лініі, з якім мы жылі ў аршанскай хрушчоўцы.
 
Сак Хоня (Хаім, Яфім) Самуйлавіч нарадзіўся 1 верасня 1916 г. н. (а па пашпарце 1915 года — змяніў год з мэтай ранняга выхаду на працу). 
 
Дзед быў з вялікай сям’і шаўца з Дуброўна. У яго бацькоў Самуіла і Рахілі была шмат дзяцей: дзве сястры-двайняткі Роза і Ганна, сам Хоня, Бася, Віктар, Марыя, Рая.
 
Хоня скончыў 7 класаў. Ажаніўся да вайны на першай жонцы Ідзе. Яна загінула падчас бамбёжкі цягніка, калі ён быў у войскі. Адважна ваяваў, прайшоў усю вайну да Берліна. Вярнуўся з ордэнамі і медалямі.
 
Яго сям’я — бацька і маці з дзецьмі — падчас вайны эвакуіравалася ў Чэлябінскую вобласць, там і пахаваны бацька. З эвакуацыі вярнуліся ў Воршу. Пасля вайны аднаўляў Аршанскі льнокамбінат і працаваў там на першай чарзе. Ажаніўся другі раз (на сястры першай жонкі з дзіўным імём Двося).
 
Першы пакой у камунальнай кватэры дала дзяржава і некаторы час у ёй пражывала 27 чалавек. У 1956 годзе далі іншы пакой — у кватэры дома 25 па пр. Тэкстыльшчыкаў. З жонкай нарадзілі траіх дзяўчынак. Працаваў нават пасля выхаду на пенсію. Усё жыццё быў камуністам. Быў на дошцы гонару Аршанскага льнокамбіната. Памёр у 1997 годзе, пахаваны на габрэйскіх могілках у г. Орша (вул. Энгельса)
Прадзядуля Самуіл
і прабабуля Рахіль Янкелеўна

Прадзядуля Самуіл і прабабуля Рахіль Янкелеўна