Сайт Дзмітрыя Карнеенкі

У 2013 годзе я быў на міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Хмяльніцкім (Украіна). Яна праходзіла з нагоды 100-годдзя мясцовага прафесара, чыя справа працягвала жыць у ягоных вучнях: менавіта ён заснаваў кафедру машын і апаратаў лёгкай прамысловасці. Я быў так уражаны пашанай, якую ладзілі яго вучні, што задумаўся: які ўнёсак магу зрабіць я. І ўпершыню паспрабаваў напісаць вікі-артыкул, які быў прысвечаны яму.

Так пачаўся мой уваход у свет вікі-артыкулаў. Другі мой артыкул быў прысвечаны беларускаму паэту Аляксандру Дракахрусту. Я тады падумаў, што так магу захоўваць памяць пра многіх дзеячаў.

артыкулы ў рувікі (на 01.2026)​
0
артыкулаў пра «Аліўе» (на 2026)
0

Напярэдадні 2017 года я вырашыў завесці новую звычку — «салатнага» характару — 31 снежня ствараць вікі-артыкул пра нейкага «Аліўе»: на шчасце, знакамітых людзей з такім імем або прозвішчам няшмат. Спачатку я пісаў гэтыя артыкулы ў рувікі, а потым перайшоў на белвікі.

Першым маім героем стаў Тэадор Аліўе — да таго ж механік і адзін з заснавальнікаў тэорыі зубчастых зачапленняў, што мне было вельмі блізка.